Першыя крокі з Okawix:
Калі Вы запусьціце Okawix першы раз, Вы заўважыце: на версе акна Okawix панэль інструмэнтаў; пад ёй панэль пошуку; і, ніжэй, зьлева, вобласьць кіраваньня корпусам а, справа, асноўную вобласьць. Апошняя дазволіць Вам выбраць мову зьместу (таксама называецца архівам, ці Корпусам), які Вы можаце загрузіць, каб азнаёміцца зь ім афляйн. Вы можаце выбраць столькі моваў, колькі пажадаеце.
Напрыклад, выбярыце ангельскую, а потым націсьніце Выбар моваў.
Зьявіцца сьпіс архіваў усіх даступных моваў. У дадатак Вы можаце запытаць стварэньне архіву для ўласнага сайту: проста ўвядзіце адрас Вашай электроннай пошты, URL-спасылку сайта, і націсьніце Запыт.
Націсьніце кнопку Загрузіць архіву, які Вы жадаеце праглядзець афляйн. Okawix прапануе захаваць Вам гэты архіў на лякальным дыску, у дырэкторыю, якую Вы выберыце.
Вы можаце выбраць архіў з выявамі, ці без іх (для таго, каб зьменшыць час загрузкі і месца на дыску, якое будзе займаць архіў).
Націсьніце Усталяваць. Выбраны архіў захаваецца, і яго галоўная старонка зьявіцца ў асноўнай вобласьці (без выяваў, калі Вы вырашылі іх не загружаць). У вобласьці зьлева, назва архіву дадасца ў сьпіс архіваў, якія захоўваюцца на лякальным дыску.
Артыкулы гэтага архіву, таксама, можна будзе чытаць афляйн.
Кнопкі вярнуцца і наперад: кнопкі вярнуцца і наперад дазваляюць Вам вярнуцца на папярэдні і наступны рэсурс, таксама як і ў любых іншых браўзэрах.
Кнопка Дамоў: паказвае ў асноўнай вобласьці галоўную старонку архіву, які Вы праглядаеце, а зьлева вобласьць кіраваньня корпусам.
Кнопка Паказаць вынікі пошуку: паказвае ў левай згортваемай вобласьці вынікі Вашага апошняга пошуку.
Кнопка Паказаць гісторыю: паказвае ў левай вобласьці,якую можна згортваць, былыя, зробленыя Вамі, пошукавыя запыты ў сыстэме Okawix, таксама вядомая як Вашая пошукавая гісторыя. Націсьніце на элемэнт у Вашай пошукавай гісторыі, каб паглядзець у гэтай жа вобласьці зьлева вынікі пошуку па гэтаму запыту.
Кнопка Друкаваць гэтую старонку: выконвае праграму друку Вашай апэрацыйнай сыстэмы.
Кнопка болей інфармацыі: паказвае зьлева вобласьць кіраваньня корпусам, а ў галоўным мэню, справа, форму выбару моваў (калі мовы ўжо выбраныя падчас цяперашняй сэсіі Okawix, паказваецца старонка з даступнымі архівамі для выбраных Вамі моваў).
Кнопка Дапамога: паказвае гэтае кіраўніцтва карыстальніка (таксама, у акне кіраўніцтва, Вы знойдзеце кнопку Пра праграму. Націсьніце кнопку Пра праграму, каб атрымаць зьвесткі пра стваральнікаў Okawix).
Як шукаць у корпусе (поле Пошук і кнопка Пачаць пошук): Okawix робіць магчымым пошук у актыўным корпусе артыкулаў адпаведных Вашаму выбару. Гэтую функцыянальнасьць забясьпечвае сэмантычны пошукавы рухавік Wikiwix (распрацаваны, так сама як і Okawix, кампаніяй Linterweb).
Пошук вельмі просты: увядзіце Ваш запыт у поле пошуку. Пад час друкаваньня, магчымасьць аўтаматычнага запаўненьня прапануе Вам падказкі, якія будуць найбольш адпавядаць друкуемуму запыту і выбранаму корпусу (магчымасьць аўтазапаўненьня актывізуецца толькі пасьля таго, як увядзеце ў поле пошуку хацяб чатыры літары; запомніце, што калі слова не зьяўляецца ў сьпісе падказак, то гэта не азначае, што слова не ўтрымліваецца ў корпусе, ці што ніводзін артыкул корпусу не супадзе з Вашым запытам).
Пасьля таго, як Ваш запыт уведзены, Вам неабходна зрабіць наступныя дзеяньні каб скончыць пошук:
- націсьніце на адно з прапанаваных словаў.
- выбярыце адно з прапанаваных словаў з дапамогай кнопак Уверх і Уніз, і націсьніце Enter.
- увядзіце слова ў полі Пошуку і націсьніце Enter.
- увядзіце слова ў поле Пошуку і націсьніце кнопку Пачаць пошук.
Першыя дваццаць пяць вынікаў пошуку будуць паказаныя ў левай згортваемай вобласьці, адсартаваных згодна адпаведнасьці Вашаму запыту. Назвы артыкулаў, знойдзены пошукавым рухавіком напісаныя ў каляровым прамавугольніку, даўжынёй, прапарцыйна адпаведнасьці артыкула Вашаму запыту.
Заўвага 1: тое, што артыкул зьяўляецца ў выніках адпаведных запыту, не азначае, што артыкул утрымлівае ўсе словы гэтага запыту; адпаведнасьць артыкула ацэньваецца пошукавым рухавіком Wikiwix з дапамогай комплексу альгарытмаў, апісаньне якіх, нажаль, знаходзіцца паза межамі гэтага апісаньня.
Заўвага 2: Wikiwix распрацаваная для працы з пытаньнямі на натуральнай мове. Гэта азначае, што, замест таго, каб набіраць ключавыя словы ў полі пошуку, якія, як Вы чакаеце, найлепшым чынам паспрыяюць вынікам пошуку, гэта значыць адаптацыі Вашага запыту пошукаваму рухавіку, як гэта звычайна адбываецца з большасьцю пошукавых рухавікоў, Вы можаце запытаць Wikiwix пытаньне так як Вы бы яго спыталі ў чалавека. На прыклад, калі прадставіць, што Вам неабходна даведацца якой вышыні Эйфэлевая вежа. З Wikiwix, Вы можаце задаць пытаньне наступным чынам: "Якая вышыня Эйфэлевай вежы?". Wikiwix паспрабуе "зразумець" сэнс Вашага запыту і даслаць Вам вынікі пошуку, якія найбольш адпавядаюць гэтаму пытаньню. Але мы павінны Вам растлумачыць, што Wikiwix яшчэ не дасягнуў узроўню інтэлекту чалавечай істоты ў зразуменьні пвтаньняў; паляпшэньні будуць адбывацца ў новых вэрсіях Okawix і Wikiwix.
Кнопка Знайсьці слова на гэтай старонцы: дазваляе карыстальніку знаходзіць наяўнасьць зададзенага набору сымбаляў на старонцы, якая ў цяперашні момант паказаная ў асноўным акне. Калі Вы націсьніце на гэтую кнопку, зьявіцца невялікае дыялёгавае акно пошуку Знайсьці. Увядзіце ў тэкставым полі набор сымбаляў, якія Вы жадаеце знайсьці.
Пазначце З улікам рэгістру, калі Вы жадаеце весьці пошук чуйны да велічыні літараў, у адваротным выпадку яго не пазначайце (калі гэтая магчымасьць уключаная, і Вы шукаеце, напрыклад слова «штаты», то слова «Штаты» ня будзе знойдзеная, таму што яно напісанае з вялікай літары).
Пазначце З пачатку, калі Вы жадаеце, каб пошук працягваўся з пачатку старонкі, калі скончыцца ўнізе (у адваротным выпадку не пазначайце).
Таксама, Вы можаце выбраць напрамак пошуку: зьверху-уніз, калі пазначана Уніз, зьнізу-уверх, калі пазначана Уверх.
Потым націсьніце Знайсьці наступнае каб пачаць пошук. Калі існуе, першае супадзеньне пудзе падсьвечанае блакітным колерам. Націсьніце яшчэ раз, каб працягваць пошук… Калі супадзеньняў болей няма, то Вы ўбачыце паведамленьне «Уведзены Вамі тэкст ня знойдзены» (калі не пазначаны З пачатку).
Націсьніце Скасаваць, каб зачыніць маленькае дыялёгавае акно Знайсьці.
documentation translation made by